22 снежня 2025, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінскі спявак Кіркораў рыхтуецца да найгоршага на тле цяжкай хваробы

10
Пуцінскі спявак Кіркораў рыхтуецца да найгоршага на тле цяжкай хваробы

Расійскі спявак Філіп Кіркораў, які адкрыта падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну і асабіста дыктатара Уладзіміра Пуціна, зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі, перадае Dialog.UA.

Як пішуць расійскія СМІ, артыст заняўся падрыхтоўкай сямейнага склепа, дзе плануе перапахаваць парэшткі сваякоў, а таксама выдзеліць месца і для сябе самога.

Паводле інфармацыі крыніц, Кіркораў вырашыў сабраць усіх блізкіх у адным месцы, каб пасля яго смерці дзецям не даводзілася ездзіць па магілах у розных краінах. Спявак нібыта лічыць, што так прасцей будзе захоўваць памяць пра сям'ю.

«Калі не Алла-Вікторыя або Марцін (дзеці Філіпа Кіркорава — заўв. рэд.), дык хоць хтосьці зможа прыйсці, навесці парадак і ўшанаваць памяць», — цытуюць ягонае асяроддзе расійскія СМІ.

Адзначаецца, што пасля смерці бацькі артыст усё часцей задумваецца пра ўласную смяротнасць. Пры гэтым неназваныя сябры Кіркорава мяркуюць, што на яго рашэнне паўплывала не толькі страта бацькі, але і стан здароўя.

«Можа, гэта наступствы смерці бацькі. А можа, прагнозы лекараў не радуюць», — дадалі знаёмыя спявака. Сёлета нядаўна стала вядома пра цяжкае захворванне пуцінскага артыста: лекары выявілі ў яго цукровы дыябет. Гэтая хвароба стала прычынай дрэннага самаадчування спявака, які апошнім часам пастаянна скардзіўся на стамляльнасць, ватныя ногі і іншае. Лекары прызначылі Кіркораву лячэнне і строгую дыету, а сам артыст адмяніў усе свае канцэрты як мінімум да канца бягучага года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках