7 снежня 2025, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляры пад выглядам «Беларуснафты» прапануюць прайсці апытанне і зарабіць грошы

9
Махляры пад выглядам «Беларуснафты» прапануюць прайсці апытанне і зарабіць грошы

Як не патрапіць у пастку?

Махляры распаўсюджваюць у інтэрнэце фальшывае «апытанне» ад імя «Беларуснафты» і абяцаюць лёгкі заробак, паведамляе тэлеграм-канал «Народны антыфэйк».

«Спачатку вас запрашаюць прайсці «кароткае апытанне» з імгненнай выплатай на картку. Абяцаюць удзел у «інвестыцыйнай праграме Беларуснафты». Сцвярджаюць, што доступ абмежаваны «для абраных», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля пяці пытанняў гарантуюць даход да 1000 долараў у месяц ад інвестыцый у энергетыку, золата або крыптавалюту.

«А далей махляры скрадуць вашы персанальныя даныя і грошы», — папярэджвае тэлеграм-канал і заклікае не пераходзіць па такіх спасылках, не ўводзіць там персанальныя даныя і не пералічваць нікуды свае грошы.

Правяраць інфармацыю пра акцыі і апытанні трэба толькі на афіцыйных рэсурсах «Беларуснафты».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках