Названыя пяць мадэляў IPhone, якія найбольш падабаюцца людзям
12- 5.10.2025, 14:30
- 4,054
Чым яны добрыя?
Бэнчмарк AnTuTu не толькі вымярае магутнасць мабільных прылад, але і апытвае карыстальнікаў наконт задаволенасці сваім тэлефонам і планшэтам. Са сярэдняй ацэнкі атрымліваецца «народны» рэйтынг — вось якія iPhone узначалілі па выніках верасня 2025 года.
Упершыню за доўгі час рэйтынг iOS-прылад узначаліла новая мадэль Apple — iPhone 17 Pro Max, якая атрымала цэлых 99,55% захопленых водгукаў. Цікава, што ў дзясятцы лідараў няма ні iPhone 17, ні iPhone 17 Pro, ні iPhone Air.
Галоўны флагман Apple сёлета атрымаў адразу некалькі важных абнаўленняў: час аўтаномнай працы павялічыўся на 4 гадзіны, а задні тэлеаб'ектыў палепшылі з 12 да 48 мегапікселяў. Эксперты адзначаюць, што такім чынам Apple здолела задаволіць патрэбы розных карыстальнікаў.
На трэцім месцы вераснёвага рэйтынгу знаходзіцца iPhone 12 mini (95,69%). Гэтую мадэль любяць за кампактныя памеры і збалансаваную «начынку». З іншых мадэляў iPhone у рэйтынгу прысутнічаюць iPhone SE 2020, iPhone 16 і iPhone 8.
Калі глядзець на планшэты, найвышэйшую задаволенасць уладальнікаў забяспечвае iPad Air 4. Гэты недарагі планшэт выйшаў яшчэ ў 2020 годзе, але людзі працягваюць ім карыстацца і пакідаць станоўчыя водгукі. За ім ідуць мадэлі iPad Pro 4, iPad Air 5, iPad Pro 5 і iPad Mini 5.
