У Расіі васем аэрапортаў спынілі працу
- 6.10.2025, 8:21
- 3,996
З-за атакі дронаў.
У Расіі ў ноч на панядзелак, 6 кастрычніка, часова спынялі працу васем аэрапортаў.
Як паведамляла Расавіяцыя, уначы не працавалі аэрапорты Сочы, Ніжняга Ноўгарада, Геленджыка, Краснадара, Яраслаўля, Калугі, Тамбова і Саратова.
Расіяне не ўдакладнялі прычыны спынення працы аэрапортаў. Аднак Расавіяцыя заяўляла, што абмежаванні ўведзены для «забеспячэння бяспекі палётаў».
Расійскі тэлеграм-канал Shot пісаў пра выбухі з-за атакі дронаў у Разані, Дзяржынску, Ніжнім Ноўгарадзе, Туапсэ і Сочы. Акрамя таго, паблік паведамляў, што супрацьпаветраная абарона РФ «знішчыла» беспілотнік у Маскоўскай вобласці.
Міністэрства абароны краіны-агрэсара сцвярджае, што СПА за ноч «збіла 251 украінскі дрон» над рэгіёнамі Расіі.