5 снежня 2025, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выраслі цэны на зарадку электрамабіляў

17
У Беларусі выраслі цэны на зарадку электрамабіляў

БелАЭС не дапамагла.

З 6 кастрычніка «Белтэлекам» павысіў цэны на паслугі па зарадцы акумулятарных батарэй электрамабіляў у сваёй сетцы (Evika!).

1 кВт•г зарадкі пераменным струмам абыдзецца ў 47 капеек для фізічных асоб (раней — 43) і 39 капеек для юрыдычных асоб і ІП (раней — 36).

Тарыфы на зарадку пастаянным струмам будуць такімі: 63 капейкі для фізічных асоб (раней — 56) і 53 капейкі для юрыдычных асоб (раней — 49).

Акрамя таго, 6 кастрычніка пачаў дзейнічаць новы тарыф «Занятасць зараднага порта пасля заканчэння зараду».

У перыяд з 8.00 да 22.00 будзе спаганяцца дадатковая плата за знаходжанне электрамабіля на паркавальным месцы зарадной станцыі праз 30 хвілін пасля завяршэння сесіі зарадкі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках