Камбайнер паказаў у сацыяльнай сетцы, як тэхніка збірае моркву
9- 6.10.2025, 11:37
- 9,860
Відэа набрала мільёны праглядаў.
Беларускі камбайнер Мікалай выклаў у TikTok відэа, як у полі спецыяльная тэхніка збірае ўраджай морквы. Відэа ўжо паглядзелі 22 мільёны разоў.
На відэа працуе камбайн для ўборкі морквы. Ён перакопвае зямлю, зачапляе моркву, падымае яе за бацвінне, абтрасае лішнюю зямлю і выкідвае моркву назад на поле.
Відэа трывае 42 секунды.
@nikolay_tarasevich Камбайн капае.) без праблем))
♬ арыгінальны гук — Мікалай
Адзначым, што камбайн для ўборкі морквы КТМ-1 быў распрацаваны ў 2015 годзе навукоўцамі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі.