Адміністрацыя гомельскага СІЗА адмаўляецца ўключаць ацяпленне
4- 6.10.2025, 14:16
- 3,352
У камерах халодна, частка падаследных знаходзіцца там без цёплых рэчаў.
Адміністрацыя гомельскага СІЗА адмаўляецца ўключаць у установе ацяпленне, піша тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
У камерах халодна, частка падаследных знаходзіцца там без цёплых рэчаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, праз холад павялічваецца колькасць зняволеных з прастуднымі захворваннямі, усё часцей людзі ў СІЗА адмаўляюцца ад прагулкаў.
На ўсе скаргі адміністрацыя СІЗА заяўляе, што ўключэнне ацяплення да 15 кастрычніка «не прадугледжана».
Ацяпляльны сезон у Гомельскай вобласці пачаўся з 26 верасня, на пачатку кастрычніка тэмпература па начах апускалася да +3 градусаў.