Трамп: Рашэнне аб перадачы «Тамагавкаў» Украіне фактычна прынята
41- 7.10.2025, 7:38
- 26,092
Фота: Bloomberg
ЗША хочуць упэўніцца толькі ў адным.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што практычна прыняў рашэнне аб перадачы ракет «Тамагавк» Украіне.
Пра гэта паведамляецца ў YouTube-трансляцыі Белага дома.
Паводле слоў Трампа, рашэнне аб адпраўцы ракет «Тамагавк» ва Украіну практычна прынята.
Але прэзідэнт ЗША адзначыў, што спачатку хоча ўпэўніцца, як Украіна будзе выкарыстоўваць гэтыя ракеты.
«Думаю, я хачу высветліць, што яны з імі зробяць, куды яны іх накіруюць, відаць. Мне давялося б задаць гэтае пытанне», — сказаў ён.
Трамп чарговы раз паўтарыў, што вайна паміж Расіяй і Украінай «ніколі не павінна была пачацца» і адзначыў, што «дрэннае рашэнне» было прынята з абодвух бакоў.
Паводле яго слоў, у гэтай вайне ніхто добра не выглядае.
«На гэтым тыдні яны страцілі больш за 7 тысяч салдат, абодва бакі разам. Штотыдзень яны губляюць 7 тысяч, 8 тысяч, 5 тысяч», — прывёў статыстыку ён.
На пытанне журналіста пра далёкасць ракет «Тамагавк» Трамп адказаў: «Не, ведаю. Я б задаў некалькі пытанняў. Я хачу ўбачыць, што... Я не шукаю эскалацыі».