«Вогненнае шоў» у Харкаўскай вобласці: знішчана тэхніка і сувязь акупантаў
- 7.10.2025, 11:18
- 2,720
Работу ўкраінскай артылерыі і ўдарных БПЛА Украіны паказалі на відэа.
Вайскоўцы Дзяржаўнай памежнай службы ў складзе брыгады «Гарт» Сіл абароны Украіны на поўначы Харкаўшчыны выявілі варожыя пазіцыі, якія сталі мэтамі для ўкраінскай артылерыі і ўдарных БПЛА.
Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, у выніку сумеснай працы Сіл абароны былі знішчаны асабовы склад акупантаў, дзве машыны, гармата, пункт запуску БПЛА, антэны сувязі і ўмацаванні.
Больш чытайце ў нашым Telegram-канале
На апублікаваным відэа знятыя ўдары па пазіцыях вайскоўцаў РФ, якія завершыліся «вогненным шоў».