8 снежня 2025, панядзелак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі амерыканцы

5
Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі амерыканцы

За дасягненні ў квантавай механіцы.

Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 2025 год атрымалі амерыканскія вучоныя з Каліфорніі Джон Кларк, Майкл Дэворэ, Джон Марцініс. Іх эксперыменты на мікрасхеме прадэманстравалі квантавую фізіку ў дзеянні. Імёны лаўрэатаў былі абвешчаныя ў Стакгольме ў аўторак, 7 кастрычніка.

Адно з ключавых пытанняў фізікі — які максімальны памер сістэмы, у якой можна назіраць квантава-механічныя эфекты. Лаўрэаты сёлетняй Нобелеўскай прэміі правялі эксперыменты з электрычным ланцугом, у якім прадэманстравалі і квантавае тунэляванне, і квантаванне ўзроўняў энергіі — у сістэме, дастаткова вялікай, каб утрымаць яе ў руцэ.

«Квантавая механіка дазваляе часціцы праходзіць скрозь бар'ер — гэта з'ява называецца тунэляваннем. Аднак, калі гаворка ідзе пра вялікую колькасць часціц, квантавыя эфекты, як правіла, становяцца нязначнымі. Эксперыменты лаўрэатаў паказалі, што квантава-механічныя ўласцівасці могуць праяўляцца і на макраскапічным узроўні», — патлумачылі ў камітэце.

Транзістары ў мікрачыпах камп'ютараў — прыклад ужо звыклай квантавай тэхналогіі, якая нас акружае. А Нобелеўская прэмія па фізіцы гэтага года, паводле меркавання камітэта, адкрывае шлях да наступнага пакалення квантавых тэхналогій — квантавай крыптаграфіі, квантавых камп'ютараў і квантавых сэнсараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках