Украінцы паказалі еўрапейцам новую ракету «Нептун»
28- 7.10.2025, 16:43
- 18,182
Цяпер яна будзе біць на 1000 км.
Украінскія вытворцы прадставілі узоры ўзбраення і тэхнікі, якія ўжо заўтра могуць вырабляцца ў краінах-партнёрах у межах праграмы Build with Ukraine.
Дроны, боепрыпасы, ракеты, робаты, артылерыя і бранямашыны — тое, што цяпер выпускае Украіна і, як заяўляе, гатовая вырабляць сумесна з партнёрамі.
«Мы заклікаем дзяржавы-партнёры інвеставаць у стварэнне арсенала свабоднага свету. Будаваць разам з Украінай. Зброя Украіны — зброя свабоднага свету», — заявіў міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль.

На мерапрыемстве прысутнічалі прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене, міністр абароны Даніі Троэльс Лунд Поульсен, міністр прамысловасці, бізнесу і фінансаў Даніі Мортэн Бедскоў, дзяржаўны сакратар Міністэрства абароны Нарвегіі Андрэас Флем, прадстаўнікі НАТА і іншыя паважаныя замежныя госці.
🚀@ukroboronprom паказаў асноўныя тэхнічныя характарыстыкі ўкраінскай крылатай ракеты «Neptune D»:
▪️Баявая частка — 260 кг
▪️Далёкасць дзеяння — да 1000 км
▪️Прызначэнне — паражаць марскія і наземныя мэты
ℹ️Гэтымі ракетамі нядаўна ўдарылі па заводзе «Электрадэталь» у Бранскай вобласці pic.twitter.com/qCCbZbVhwa
— Cloooud |🇺🇦 (@GloOouD) 1 кастрычніка 2025