8 снежня 2025, панядзелак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі ж гэтая вайна скончыцца?»

13
«Калі ж гэтая вайна скончыцца?»
Ігар Дзмітрыеў

Расійскі Z-ваенкар зрабіў нечаканае прызнанне.

Расійскі прапагандыст і былы дэпутат Адэскага гарсавета Ігар Дзмітрыеў, які перайшоў на бок Расіі, упершыню адкрыта прызнаў, што ў верхах краіны і сярод ваенных наспявае разуменне: вайна з Украінай была памылкай. На прызнанне прапагандыста звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.

«Калі ж гэтая вайна скончыцца? Мы сталі больш адэкватна ўспрымаць рэальнасць. Ілюзіі і фантазіі пра «вызваленне ад ярма», пра «прычыны СВА» — усё гэта змыло. Усё гэтае глупства, гэтую вялікую памылку трэба як мага хутчэй прыкрываць», — заявіў Дзмітрыеў у адным са сваіх выступленняў.

Паводле яго слоў, усведамленне правалу і бессэнсоўнасці вайны паступова даходзіць нават да тых, хто раней быў упэўнены ў перамозе і апраўдваў дзеянні Крамля. «Нават калі мы не дазваляем сабе гаварыць адкрыта, мы ўсе выдатна разумеем: пара гэта завяршаць», — падкрэсліў ён.

Пералом у свядомасці і страх у верхах

Словы Z-ваенкара выклікалі шырокі рэзананс: упершыню чалавек з унутранага кола Z-прапаганды фактычна прызнаў, што ілюзія «вызвалення» абрынулася. Паводле яго слоў, «рэальнае, адэкватнае ўспрыманне сябе ў свеце прыходзіць да ўсіх», нават да тых, хто прывык глядзець на тое, што адбываецца, праз прызму тэлевізара і страху рэпрэсій.

«Гэтая думка даходзіць і да начальства», — дадаў Дзмітрыеў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках