8 снежня 2025, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах пачнуць зборку дронаў для падтрымкі Украіны

4
У Нідэрландах пачнуць зборку дронаў для падтрымкі Украіны

Ужо ў найбліжэйшыя месяцы.

У Нідэрландах у найбліжэйшыя месяцы запусцяць першыя вытворчыя лініі па зборцы дронаў, паведаміў у сацсетцы X міністр абароны краіны Рубэн Брэкелманс.

Напярэдадні, 6 кастрычніка, ён паведаміў, што на заводзе VDL у Борне — у правінцыі Лімбург на паўднёва-ўсходзе краіны — пачалася вытворчасць прадукцыі для патрэб абароны.

«Мы падпісваем тры пагадненні: на вытворчасць транспартных сродкаў, акумулятараў і беспілотных лятальных апаратаў. Будаўніцтва гэтага новага флагмана нашай абароннай прамысловасці ідзе поўным ходам», — напісаў Брэкелманс.

Прэс-служба Мінабароны падкрэсліла, што абсталяванне і рэсурсы ад VDL умацуюць узброеныя сілы не толькі Нідэрландаў, але і Украіны.

«Каб працягваць падтрымліваць Украіну і стрымліваць Расію, нам неабходна хутка нарошчваць абаронную вытворчасць. Гэта патрабуе інавацый і індустрыялізацыі, хуткасці і маштабу», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Міністэрства абароны арандуе для абароннай вытворчасці 120 тыс. кв. м. цэхаў і вытворчых плошчаў на прадпрыемстве ў Паўднёвым Лімбургу. Паводле слоў Брэкелманса, гаворка ідзе пра былы аўтазавод, дзе цяпер пустуе «вялізны вытворчы цэх».

Звычайна наладжванне вытворчасці ваеннай прадукцыі займае гады, але цяпер ёсць і памяшканні для гэтых мэтаў, і адпаведныя дазволы, адзначылі ў Мінабароны.

Нідэрланды за апошнія гады значна павялічылі выдаткі на ўзбраенне і аб’ём паставак ваеннай тэхнікі, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца падтрымцы Украіны і мадэрнізацыі ўласных Узброеных Сіл. У красавіку нідэрландскі кароль Вілем-Аляксандр заклікаў краіну «ўзброіцца да зубоў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках