Што есці восенню, каб не захварэць
5- 8.10.2025, 9:15
- 6,924
Пяць прадуктаў, якія ўмацуюць імунітэт і дададуць энергіі.
Восенню і зімой наш арганізм выпрабоўвае стрэс: менш сонца, больш прастудаў, недахоп вітамінаў і руху. У гэты перыяд асабліва важна падтрымаць імунітэт правільным харчаваннем. Пэўныя прадукты маюць унікальную здольнасць умацоўваць абарончыя сілы, чысціць арганізм і даваць зарад энергіі, нават калі за акном шэрасць і холад. Расказваем, якая ежа дапаможа заставацца здаровымі, актыўнымі і мець добры настрой восенню і зімой, піша ТСН.
Якія прадукты ўмацоўваюць імунітэт і надаюць энергію: іх варта есці восенню і зімой
Мёд — сапраўдная «жывая аптэчка». Ён утрымлівае ферменты, вітаміны групы B, жалеза, магній і прыродныя антысептыкі. Кожную раніцу растварайце чайную лыжку мёду ў шклянцы цёплай вады з цытрынай. Такі напой умацуе імунітэт, ачысціць арганізм і падорыць энергію на працяглы час. Не дадавайце мёд у гарачую гарбату: пры тэмпературы вышэй за 40°C ён губляе свае карысныя ўласцівасці.
Цытрусавыя. Апельсіны, мандарыны, грэйпфруты, цытрыны — натуральная прафілактыка прастуды. Яны не толькі ўзбагачаюць арганізм вітамінам C, але і паляпшаюць настрой дзякуючы эфірным алеям. З'ядайце хоць бы адзін цытрус у дзень або дадавайце сок цытрыны ў ваду, салаты і стравы. Гэта просты спосаб падтрымаць здароўе ў сезон вірусных захворванняў.
Капуста. Звычайная белакачаная, брокалі або квашаная — адзін з самых карысных відаў гародніны для халоднага часу. Яна змяшчае вітамін C, клятчатку і прыродныя ферменты, якія падтрымліваюць працу страўнікава-кішачнага тракту і ўмацоўваюць імунітэт. Ужывайце квашаную капусту як гарнір або перакус — гэта натуральны прабіётык, які дапамагае арганізму змагацца з вірусамі.
Морква і гарбуз. Аранжавая гародніна — гэта сапраўдны скарб для скуры, зроку і імуннай сістэмы. Бэта-кароцін ператвараецца ў арганізме ў вітамін A, які дапамагае клеткам абараняцца ад бактэрый і вірусаў. Піце морквова-яблычны сок, дадавайце гарбуз у супы, запяканкі і кашы. Найлепш сок засвойваецца з кропляй алею.
Марская рыба. Селядзец, скумбрыя, ласось або сардзіны — гэта прадукты, якія не толькі насычаюць, але і ўмацоўваюць сэрца, сасуды і нервовую сістэму. Тлустыя кіслоты амега-3 змяншаюць запаленне ў арганізме і падтрымліваюць здароўе скуры і мозгу. Гатуйце рыбу 2–3 разы на тыдзень, запякайце або тушыце. Так вы атрымаеце максімум карысці без шкоды для фігуры.