7 снежня 2025, Нядзеля, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кім Украіна ўвядзе множнае грамадзянства

2
З кім Украіна ўвядзе множнае грамадзянства

Кабмін вызначыў крытэрыі.

Кабмін прыняў важную пастанову аб крытэрыях для краін, з якімі Украіна можа ўвесці множнае грамадзянства.

РБК-Украіна са спасылкай на міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігу ў Facebook.

«Сёння мы вызначылі крытэрыі дзяржаў, з якімі будзе магчымасць спрашчанага набыцця грамадзянства Украіны, увядзення інстытута множнага грамадзянства. Прыярытэт будзе надавацца тым краінам, якія ўваходзяць у кола найбліжэйшых і надзейных саюзнікаў Украіны», — напісаў Сібіга.

Паводле яго слоў, Украіна будзе ўлічваць наступныя крытэрыі:

сябраства ў G7;

сябраства ў Еўрасаюзе;

увядзенне санкцый супраць РФ за агрэсію супраць Украіны;

падтрымка незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны;

пазіцыя пры галасаванні ў міжнародных арганізацыях;

наяўнасць адносін стратэгічнага або іншага віду партнёрства;

узровень і перспектывы развіцця двухбаковых адносін;

фінансавая падтрымка Украіны;

іншыя крытэрыі, якія могуць аказаць істотны ўплыў на забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў Украіны ў сферы знешняй і ўнутранай палітыкі.

Ён падкрэсліў, што асноўная аўдыторыя такіх навацый — украінскія грамады за мяжой. Этнічныя ўкраінцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі іншых краін, змогуць атрымаць украінскае грамадзянства, не губляючы пры гэтым замежнае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках