5 снежня 2025, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне паказала важную перавагу Android-смартфонаў перад IPhone

6
Даследаванне паказала важную перавагу Android-смартфонаў перад IPhone

У даследаванні ўзялі ўдзел тысячы чалавек.

Тры даследаванні ў сферы бяспекі паказваюць, што смартфоны на аснове Android забяспечваюць лепшую абарону ад махлярскіх званкоў і спаму ў SMS, чым iPhone. Асабліва калі гэта прылады Google Pixel.

Google разам з YouGov апытала 5000 чалавек з ЗША, Бразіліі і Індыі, як часта яны сутыкаюцца са спамам. Карыстальнікі iPhone на 65% часцей паведамлялі пра атрыманне трох і больш спам- або фішынгавых SMS на тыдзень, чым уладальнікі Android-смартфонаў, піша Forbes (пераклад — «УНІАН»).

Асобная ўвага ў даследаванні нададзена ўладальнікам Google Pixel: яны на 96% часцей за карыстальнікаў iPhone паведамляюць пра адсутнасць махлярскіх SMS. У прыватнасці, Pixel 10 Pro прызналі самым абароненым сучасным смартфонам дзякуючы фільтрацыі выклікаў і сістэме выяўлення махляроў у дадатках «Паведамленні» і Gmail.

Эксперты пішуць, што адкрытая архітэктура Android дазваляе ўсталёўваць прыкладанні старонніх распрацоўшчыкаў, пашыраючы магчымасці абароны, тады як закрытая экасістэма Apple можа абмяжоўваць эфектыўнасць барацьбы з махлярствам.

Таксама вялікую ролю ў гэтым адыгрывае штучны інтэлект: з яго дапамогай тэлефоны на Android могуць значна больш эфектыўна змагацца са спамам. Новая сістэма «Scam Detection» выкарыстоўвае ШІ, каб паведамляць у рэальным часе пра патэнцыйна махлярскі званок.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках