5 снежня 2025, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Арлоўскі вярнуўся і нокаутаваў суперніка ў боксе

Андрэй Арлоўскі вярнуўся і нокаутаваў суперніка ў боксе

Адзін з найлепшых байцоў у гісторыі Беларусі афіцыйна аднавіў кар'еру.

Былы чэмпіён UFC Андрэй Арлоўскі правёў свой першы баксёрскі паядынак на турніры Misfits Boxing, які праходзіў у Нэшвілі, піша «Точка».

Беларус у чацвёртым раўндзе нокаутаваў Келечы Дайка, таксама вядомага як Kelz.

Для 32-гадовага Дайка гэта быў трэці бой у прафесійным боксе.

Да пачатку баксёрскай кар'еры ён гуляў у амерыканскі футбол, выступаючы за «Лондан Уоррыёрз» і «Вена Вайкінгс», а таксама стаў вядомы шырокай публіцы дзякуючы ўдзелу ў рэаліці-шоў Netflix.

Арлоўскі за сваю кар'еру правёў 42 паядынкі ў UFC і пакінуў прамоўшн у 2024 годзе.

Арлоўскі перамог страшную хваробу

Беларускі баец змешаных адзінаборстваў Андрэй Арлоўскі ўпершыню публічна прызнаўся, што тройчы сутыкаўся з анкалагічным захворваннем.

Паводле яго слоў, ішлося пра выпадкі карцыномы, а апошнюю аперацыю ён перанёс 22 лютага 2024 года.

Барацьба спартсмена з недугам завершылася паспяхова, але лекары папярэджваюць Арлоўскага ад заўчаснай радасці.

Анкалагічнае захворванне можа вяртацца і надалей.

«Мой анколаг сказаў, што нельга быць упэўненым, што трэці раз — апошні. У яго быў пацыент, які перамагаў рак 17 разоў. Вельмі важна не пакідаць такіх людзей сам-насам. Ніколі не губляйце надзеі. Што б ні казалі, заўсёды ёсць шанец на аднаўленне», — падкрэсліў Арлоўскі ў інтэрв'ю праекту «Сторыс з Эрыкам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках