«Варожае» піва ў Расію вязуць праз Беларусь
4- 10.11.2025, 13:55
- 4,442
Расійскія дыстрыб'ютары патрабуюць ад Крамля перакрыць піўныя лазейкі.
Расійскія дыстрыб'ютары патрабавалі ад свайго ўрада закрыць лазейкі для пранікнення імпартнага піва праз Беларусь і Казахстан.
Расійскія дыстрыб'ютары патрабавалі ад свайго ўрада закрыць лазейкі для пранікнення імпартнага піва праз Беларусь і Казахстан.
Справа ў тым, як піша «Коммерсантъ», што ў верасні Расія павысіла мытную пошліну на піва з недружалюбных краін да 1,5 еўра за літр. Пры гэтым рашэнне не было ўзгоднена з Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі, і для ўсіх астатніх мытны тарыф застаўся на ўзроўні 0,018–0,04 еўра за літр.
Як напісаў у сваім лісце прэзідэнт «Апоры Расіі» Аляксандр Калінін, асноўныя пастаўкі такога піва ідуць з Беларусі. Праз яе вязуць прадукцыю з Германіі і Чэхіі, удакладняе ён.
Паводле назіранняў экспертаў, ідэнтычнае замежнае піва, растаможанае ў РФ і ЕАЭС, мае на паліцы розніцу ў цане на 100 расійскіх рублёў. Увезеная праз краіны Мытнага саюза імпартная піваварная прадукцыя ўжо канкуруе па цане з расійскімі прэміяльнымі маркамі, адзначае ён. У такой сітуацыі дыстрыб'ютары, якія пастаўляюць прадукцыю і плацяць новае мыта, становяцца проста неканкурэнтаздольнымі на рынку.
У «Апоры Расіі» прапанавалі некалькі мер, якія могуць прывесці да вырашэння сітуацыі. Паколькі расійскі Мінфін не можа самастойна закрыць «лазейку» для імпарцёраў, імі могуць стаць, па-першае, стварэнне сістэмы кампенсацыі мытных пошлін пры ўвозе разгляданых тавараў у РФ, калі іх мытнае афармленне і выплата мытных плацяжоў адбываліся ў іншых краінах ЕАЭС, і, па-другое, распрацоўка эфектыўных механізмаў кантролю за перамяшчэннем тавараў паміж краінамі-ўдзельніцамі.