5 снежня 2025, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі праваліўся запуск ракеты-носьбіта Ceres-1

У Кітаі праваліўся запуск ракеты-носьбіта Ceres-1

Тры спадарожнікі страчаныя.

10 лістапада запуск ракеты-носьбіта Ceres-1 кітайскай камерцыйнай кампаніі Galactic Energy завершыўся няўдачай, паведаміла кітайскае выданне IT Home са спасылкай на заяву кампаніі.

Ракета стартавала з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая а 12:02 па мясцовым часе (6:02 па мінскім часе). Амаль праз 10 хвілін пасля старту адбыўся «ненармальны збой рухавіка».

У выніку тры спадарожнікі, якія былі на борце ракеты, не дасягнулі зададзеных арбіт, паведамляе China Daily.

Паводле дадзеных Space.com, гэта былі два спадарожнікі для кітайскай сістэмы Jilin-1 для назірання за Зямлёй, а таксама апарат, распрацаваны Універсітэтам Чжунбэй.

Кампанія Galactic Energy заявіла, што канкрэтную прычыну няспраўнасці высвятляюць. Яна таксама паабяцала ўважліва вывучыць прычыны аварыі і аптымізаваць сістэмы кіравання якасцю.

Ceres-1 — чатырохступеневая ракета вышынёй 19 м і дыяметрам 1,4 м, якая працуе на цвёрдым і вадкім паліве, гаворыцца на афіцыйным сайце Galactic Energy. Ракета можа выводзіць на нізкую арбіту да 420 кг карыснай нагрузкі або да 300 кг на сонечна-сінхронную арбіту вышынёй 500 км.

Першы запуск Ceres-1 адбыўся ў лістападзе 2020 года, паведамляе Space.com. За гэты час кампанія ажыццявіла 22 запускі ракет гэтага тыпу. У верасні 2023 года адзін з запускаў Ceres-1 таксама завяршыўся няўдачай, паведамляла SpaceNews. Тады кампанія страціла ракету з карыснай нагрузкай.

Reuters звяртае ўвагу, што аварыя адбылася ў важны для кампаніі перыяд. У мінулым месяцы Galactic Energy пачала падрыхтоўку да першаснага размяшчэння акцый у Кітаі і прыцягнула $337 млн фінансавання з удзелам кітайскіх дзяржаўных і прыватных венчурных фондаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках