У Варшаве пакажуць спектакль пра невядомую старонку ў гісторыі беларусаў
3- 11.11.2025, 11:37
- 2,606
Даты паказаў — 15 і 16 лістапада.
BY TEATR пакажа ў Варшаве спектакль «Bieżeńcy 1915», створаны паводле кнігі польскай пісьменніцы Анеты Примака-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy».
Асновай п'есы, як расказалі сайту Charter97.org арганізатары, з'яўляецца гісторыя жыхароў усходняй Польшчы і Заходняй Беларусі, пераважна праваслаўных этнічных беларусаў, якіх пасля пачатку Першай сусветнай вайны царскія ўлады прымусілі эвакуявацца ўглыб Расіі.
Спектакль створаны творчай камандай з Беларусі і Польшчы, варшаўскім калектывам BY TEATR, які аб’ядноўвае беларускіх артыстаў, вымушаных пакінуць краіну.
У спектаклі прагучаць чатыры мовы: польская, беларуская, руская і мясцовы дыялект беларускай мовы з Падляшша.
Даты паказаў:
15 і 16 лістапада, 19:00
Месца: Scena Przewodnik, ul. Olesińska 21, Warszawa
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Далучайцеся і правядзіце вечар ў атачэнні творчасці і неверагодных эмоцый!
А калі вы хочаце стаць часткай аднаго са спектакляў і дапамагчы ў яго стварэнні — далучайцеся да збору. Падрабязнасці тут.




