5 снежня 2025, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады павышаюць адзіны падатак для ІП і фізічных асоб

10
Улады павышаюць адзіны падатак для ІП і фізічных асоб

Новы ўдар па дробным бізнесе.

У папраўках да Падатковага кодэкса, якія могуць уступіць у сілу ў 2026 годзе, ёсць важныя змены для прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія працуюць без рэгістрацыі ІП.

Для іх павялічыцца адзіны падатак. Павышэнне ставак — на ўзроўні 7%.

Напрыклад, у Мінску індывідуальным прадпрымальнікам, якія здаюць кватэру ў кароткатэрміновую арэнду, з новага года давядзецца плаціць Br750 (было — Br703), таксістам — Br400, будаўнікам — Br800. Два апошнія віды дзейнасці — навацыя, раней у пераліку яны не значыліся.

Для фізічных асоб адзіны падатак таксама мяняецца.

Напрыклад, рэпетытарам у Мінску трэба будзе штомесяц уплаціць Br198 (было — Br186), цырульнікам і майстрам манікюру — Br410 (Br384).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках