У Беларусі выпаў першы лістападаўскі снег
2- 15.11.2025, 11:05
- 8,346
З’явіліся фота і відэа з розных гарадоў.
У ноч на 15 лістапада ў Беларусі выпаў снег. Тэлеграм-каналы публікуюць фота і відэа з розных гарадоў. Заўважым, упершыню гэтай восенню снежнае надвор’е ў нашай краіне было яшчэ ў пачатку кастрычніка.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб», снег у ноч з 14 на 15 лістапада выпаў у Мінску.
Карыстальніца сацыяльнай сеткі Threads Поліна Паўлюковец піша, што ўжо а сёмай раніцы ад снежнага покрыву ў Мінску нічога не засталося.
Таксама снег з’явіўся ў Віцебску, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал.
Раніцай 15 лістапада снегапад прайшоў і ў Магілёве.