5 снежня 2025, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва за паўгода плануе стварыць сістэму выяўлення і нейтралізацыі паветраных пагроз

Літва за паўгода плануе стварыць сістэму выяўлення і нейтралізацыі паветраных пагроз

Некалькі дзясяткаў літоўскіх кампаній ужо прадставілі свае распрацоўкі.

Літва актыўна прасоўваецца ў стварэнні тэхналогій для супрацьдзеяння нядаўнім выпадкам пранікнення з тэрыторыі Беларусі кантрабандных паветраных шароў і беспілотнікаў.

Пра гэта заявіў віцэ-міністр эканомікі Паулюс Пятраўскас.

Некалькі дзясяткаў літоўскіх кампаній ужо прадставілі свае распрацоўкі, накіраваныя на выяўленне, назіранне, ідэнтыфікацыю і нейтралізацыю паветраных пагроз.

Паводле слоў Пятраўскаса, урад плануе цягам некалькіх тыдняў адабраць найбольш перспектыўныя праекты, а саму тэхналогію плануюць стварыць за паўгода.

- Праз два тыдні мы вызначым кампаніі і іх канцэпцыі. Пасля гэтага мы ўдасканалім іх прапановы, каб паскорыць распрацоўку тэхналогіі, - паведаміў ён.

Пятраўскас дадаў, што Міністэрства ўнутраных спраў ужо рыхтуе тэхнічныя патрабаванні для будучых закупаў. Гэта дазволіць правесці тэставанне і інтэграваць новую сістэму ў дзейную інфраструктуру.

«Працэс можа заняць ад трох да шасці месяцаў», - адзначыў ён.

Некаторыя тэхналогіі, прадстаўленыя на разгляд, ужо выпрабоўваліся ва Украіне для іншых задач, але могуць быць адаптаваныя і для Літвы. Іншыя ж прапановы з'яўляюцца абсалютна новымі, і іх камбінацыя можа забяспечыць эфектыўную абарону.

На пачатку месяца міністэрства атрымала 35 заявак з рашэннямі для ўзмацнення аховы паветранай прасторы краіны ад куль і іншых лятальных апаратаў, якія нядаўна выклікалі збоі ў працы Вільнюскага аэрапорта.

Кампаніі, ідэі якіх прызнаюць найбольш перспектыўнымі, размеркуюць грантавы фонд у памеры 1 мільёна еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках