Трэнер зборнай Шатландыі падзякаваў беларусам за нічыю ў матчы з Даніяй
2- 16.11.2025, 19:01
- 4,368
Дзякуючы беларускім футбалістам шатландцы яшчэ могуць трапіць на ЧС-2026 у ЗША.
Галоўны трэнер зборнай Шатландыі Стыў Кларк пракаментаваў нiчывы вынiк у матчы Данія — Беларусь (2:2).
— Нам пашанцавала: Беларусь прытармазіла Данію, і гэта дае нам усе шанцы пабарацца ў аўторак за пуцёўку ў ЗША. Прыемна, што яны аказалі нам паслугу, — сказаў галоўны трэнер зборнай Шатландыі.
Нагадаем, зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Даніі ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету — 2:2, шатландцы ў сваім матчы саступілі зборнай Грэцыі (2:3).
Такім чынам, пасля пяці матчаў адбору да чэмпіянату свету каманда Карласа Алоса працягвае знаходзіцца на апошняй пазіцыі з адным набраным ачком. Данія працягвае ўзначальваць квартэт з 11 ачкамі.