У ЗША трапіў у аварыю картэж Вэнса
6- 16.11.2025, 19:54
- 9,460
Што вядома.
У пятніцу ўвечары, 14 лістапада, картэж віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса трапіў у аварыю. У выніку здарэння пацярпеў паліцэйскі.
Пра гэта паведамляе ABC News.
Як піша выданне, інцыдэнт адбыўся ў Мэрывіле, штат Тэнесі. У той дзень паліцэйскі пазадарожнік з картэжа Вэнса трапіў у аварыю падчас суправаджэння амерыканскага віцэ-прэзідэнта.
У выніку аварыі супрацоўнік паліцыі Джасцін Браўн атрымаў цяжкія траўмы. Яго даставілі ў бальніцу ў крытычным стане, а раніцай у суботу яму зрабілі аперацыю.
«Мы бязмерна ўдзячныя тым людзям, чыя хуткая рэакцыя мінулай ноччу ўратавала жыццё афіцэру паліцыі Браўну. Вы сапраўдныя героі», — заявіў у суботу начальнік Мэрывіла Тоні Крысп.
Тым часам прадстаўнік Сакрэтнай службы ЗША пацвердзіў ABC News, што ў картэжы быў Вэнс.
«Сакрэтная служба ЗША ўважліва сочыць за сур'ёзным дарожна-транспартным здарэннем з удзелам супрацоўнікаў мясцовых праваахоўных органаў, якое адбылося сёння ўвечары ў Мэрывіле, штат Тэнесі, калі яны забяспечвалі рух аўтамабільнага картэжа», — сказала агент Кэтрын Пірс.
Яна ўдакладніла, што «ахоўваемыя асобы не пацярпелі ў выніку гэтага інцыдэнту», дадаўшы словы спачування.
«Мы выказваем спачуванні гэтым афіцэрам, іх сем'ям і іх ведамствам», — заявіла Пірс.