У Мінску жанчына на Chevrolet пераблытала педалі
20- 17.11.2025, 16:15
- 8,914
Пашкоджаныя шэсць аўтамабіляў.
У Мінску жанчына не справілася з кіраваннем і пашкодзіла шэсць аўтамабіляў, паведамілі ў прэс-службе ДАІ.
Паводле звестак інспектараў, напярэдадні ўдзень 64-гадовая жанчына за рулём Chevrolet, рухаючыся па прылеглай тэрыторыі будынка № 3 на вуліцы Жукоўскага, не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з шасцю прыпаркаванымі аўтамабілямі.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Па словах жанчыны, яна пераблытала педалі.