Беларусам, пазбаўленым правоў, дазволяць кіраваць транспартам
13- 18.11.2025, 13:32
- 18,316
Але не ўсім.
Улады прапануюць адмяніць адміністрацыйную забарону на працу за рулём. Але новаўвядзенне закране не ўсіх, а толькі некаторых.
Згодна з законапраектам, карэкціроўкі могуць з’явіцца ў двух новых артыкулах Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, піша «Точка».
Прыпыніць або зняць з беларуса такое пакаранне прапануецца толькі ў пэўных выпадках. Напрыклад, па хадайніцтве кіраўніка мясцовага выканкама.
Праўда, выключэнне зробяць толькі для працы на колавых тракторах і самаходных машынах, за выключэннем катэгорыі А.
Да таго ж у чалавека не павінна быць адміністрацыйных спагнанняў або судзімасцяў за кіраванне без правоў або ў нецвярозым стане.
Зарабляць за рулём гэтым людзям прапануюць дазволіць толькі пасля заканчэння паловы тэрміну пакарання.
Яшчэ адна ўмова — чалавек павінен працаваць не менш за два гады (дазваляецца перапынак, але не больш за тры месяцы).