5 снежня 2025, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі Chery праваліў трук Range Rover

3
Кітайскі Chery праваліў трук Range Rover

Пазадарожнік скаціўся з лесвіцы «Варот Нябёс».

Кітайскі аўтавытворца Chery паспрабаваў паўтарыць знакаміты трук Range Rover 2018 года — пад'ём па 999 прыступках да пячоры Цяньмэнь (Вароты Нябёс) у правінцыі Хунань. Тады Range Rover Sport паспяхова пераадолеў старажытную лесвіцу, а відэа набрала 6,7 млн праглядаў і стала адной з самых яскравых рэклам у гісторыі брэнда, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Для паўтарэння рэкорду Chery выбрала новы гібрыдны пазадарожнік Fulwin X3L ярка-жоўтага колеру, які вонкава моцна нагадвае актуальныя мадэлі Land Rover і Range Rover. Магутнасць флагманскай версіі дасягае 422 к.с.

Аднак спроба скончылася гучным правалам. На відэа відаць, як пазадарожнік падняўся прыкладна да сярэдзіны лесвіцы, пасля чаго пачаў буксаваць. Вадзіцель націснуў на газ «да падлогі», але аўтамабіль сарваўся назад і ўрэзаўся ў агароджу.

Chery аператыўна апублікавала выбачэнні: «12 лістапада 2025 года падчас тэсту адбыўся непрадбачаны інцыдэнт з-за адмацавання і намотвання страхавальнага троса на кола, што прывяло да страты цягі». Кампанія падкрэсліла, што лесвіца — помнік, якому больш за 1700 гадоў, і паабяцала ўзяць на сябе адказнасць за шкоду.

Замест жаданага віруснага поспеху Chery атрымала мільёны праглядаў з насмешкамі і абвінавачаннямі ў капіяванні дызайну Range Rover.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках