5 снежня 2025, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лонданскі двухпавярховы аўтобус ператварылі ў ўтульны аўтадом з джакузі

2
Лонданскі двухпавярховы аўтобус ператварылі ў ўтульны аўтадом з джакузі
Фота: autoevolution.com

Пара вырашыла, што патрэбен транспарт для падарожжаў і адпачынку на прыродзе.

Брытанскі двухпавярховы аўтобус Leyland атрымаў новае жыццё. Яго перарабілі ў арыгінальны дом на колах і выкарыстоўваюць для адпачынку.

Нестандартны аўтадом стварылі Лаям і Джэз з Вялікабрытаніі. Пара вырашыла, што патрэбен транспарт для падарожжаў і адпачынку на прыродзе і цяпер домам на колах карыстаюцца не толькі яны, але і іх сябры. Пра гэта паведамляе сайт Autoevolution.

Праект назвалі The Botanical Bus («Батанічны аўтобус»). Аўтадом пафарбавалі ў зялёны колер, а яго інтэр’ер упрыгожылі драўнінай і дэкаратыўным каменнем. Дзверы і падлогавыя дошкі знайшлі ў занядбаным віктарыянскім доме.

На першым паверсе абсталявалі кухню-гасціную з кутняй канапай, сталом, газавай плітой і халадзільнікам. Акрамя таго, усталяваныя разнастайныя шафы і шуфляды. Абагравае аўтадом печ-буржуйка.

На другім паверсе абсталявалі спальню з шырокім ложкам для дарослых і двума высоўнымі ложкамі для дзяцей. А яшчэ тут ля акна ўсталявалі паўнавартасную ванну, каб можна было расслабляцца і любавацца відамі.

Таксама ў багажным адсеку перавозяць пераносныя грылі для барбекю і джакузі, якія можна ўсталяваць проста на вуліцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках