На Урале загарэліся цыстэрны з газам
- 19.11.2025, 19:06
- 3,608
Што вядома.
Дзве цыстэрны з газам загарэліся на мяжы Свярдлоўскай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба Свярдлоўскай чыгункі (СвЖД) у сваім Telegram-канале.
«Адбылося ўзгаранне двух вагонаў-цыстэрнаў у хваставой частцы грузавога цягніка. Да месца здарэння накіраваныя два пажарныя цягнікі СвЖД», — паведамілі ў кампаніі.
Інцыдэнт адбыўся на перагоне Шамары — Кордон каля 17:47 па мясцовым часе (15:47 па Мінску). Пасля выбуху рух на перагоне быў прыпынены, з-за чаго магчымыя затрымкі пасажырскіх цягнікоў. Абставіны здарэння пакуль невядомыя.