5 снежня 2025, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» папрасіла Левандоўскага не забіваць галы

7
«Барселона» папрасіла Левандоўскага не забіваць галы
Роберт Левандоўскі

Гэта чыстая праўда.

У біяграфічнай кнізе журналіста Себастьянa Сташэўскага з’явілася нечаканая гісторыя пра першы сезон Роберта Левандоўскага ў «Барселоне». Аўтар сцвярджае, што напрыканцы чэмпіянату кіраўнікі клуба звярнуліся да нападніка з просьбай больш не забіваць у Ла Лізе, перадае football24.ua.

Паводле слоў Сташэўскага, у маі 2023 года Левандоўскага запрасілі ў офіс Жоана Лапорты. «У памяшканні ўжо сядзела некалькі функцыянераў, у тым ліку Лапорта. Некаторыя мелі чырвоныя твары не ад сонца, а ад сораму. «Роберт, мы хочам, каб у двух апошніх турах ты ўжо не забіваў», — нарэшце вымавіў адзін з мужчын», — піша аўтар.

Левандоўскі, як адзначаецца ў кнізе, быў шакаваны. Хаця чэмпіёнства і званне найлепшага бамбардзіра ўжо былі гарантаваныя, за больш чым дзесяцігадовую кар’еру на топ-узроўні ніхто ніколі не прасіў яго свядома спыняць рэзультатыўнасць. Прычына — фінансавая. Калі б Левандоўскі забіў 25 галоў у сезоне Ла Лігі, «Барселона» была б абавязаная выплаціць «Баварыі» дадатковыя 2,5 мільёна еўра паводле ўмоваў трансферу. Каталонскі клуб быў у складанай сітуацыі з-за правілаў фінансавага фэйр-плэю і спрабаваў пазбегнуць лішніх выдаткаў.

У двух заключных турах Роберт не забіў, але з 23 галамі ўсё адно стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках