У Магілёўскім раёне ў калодзеж праваліўся лось
6- 19.11.2025, 21:05
- 4,906
Відэа.
У Магілёўскім раёне адбыўся інцыдэнт, паведамілі ў МНС. У адным з калодзежаў мясцовыя жыхары выявілі буйную жывёлу.
Незвычайны госць шпацыраваў паблізу аграгарадка Вейна. Жывёла, відаць, не заўважыла яму і правалілася ў яе, піша «Точка».
Колькі звер правёў у палоне, невядома. Аднак міма ягонай бяды беларусы не прайшлі.
У калодзежы беларусы ўбачылі дарослага лася. Жывёла ляжала там, згарнуўшыся ў кола.
Вады ў збудаванні не было, таму вострая небяспека звяру не пагражала.
«Самастойна выбрацца лось не змог», — расказалі ў МНС.
На дапамогу прыйшлі выратавальнікі: разам з жыхарамі аграгарадка яны вызвалілі жывёлу з палону.
Лось вярнуўся ў дзікую прыроду.