5 снежня 2025, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: у мінулым Сусвет быў гарачэй

2
Навукоўцы: у мінулым Сусвет быў гарачэй

Амаль удвая.

Японскія астраномы з Універсітэта Кэйо з высокай дакладнасцю вызначылі тэмпературу Сусвету, які існаваў сем мільярдаў гадоў таму. Высветлілася, што тады ён быў амаль удвая гарачэй, чым сёння. Вынікі даследавання апублікаваны на сайце універсітэта (Keio University).

Для разлікаў выкарыстоўваліся дадзеныя радыётэлескопа ALMA — Атакамскага вялікага масіва міліметровых/субміліметровых антэн у Чылі. Гэта найбуйнейшы ў свеце комплекс радыётэлескопаў, размешчаны на вышыні больш за пяць тысяч метраў у пустыні Атакама, дзе сухое паветра дазваляе асабліва дакладна фіксаваць слабыя сігналы з глыбінь космасу.

Навукоўцы прааналізавалі святло квазара — надзвычай яркай крыніцы энергіі ў цэнтры далёкай галактыкі, якая жывіцца за кошт звышмасіўнай чорнай дзіркі. Прахадзячы праз міжгалактычную прастору, гэта выпраменьванне узаемадзейнічае з касмічным мікрахвалевым фонам — слабым «рэхам» Вялікага выбуху, што захавалася ва ўсіх напрамках Сусвету.

Змены ў спектры святла дазволілі вылічыць тэмпературу гэтага фоннага выпраменьвання ў той перыяд. Яна склала 5,13 К (на 5,13 градуса вышэй за абсалютны нуль) з хібнасцю ±0,06 К. Для параўнання, сёння тэмпература мікрахвалевага фону роўная 2,7 К, то бок прыкладна –270,45 °C.

Паводле слоў навукоўцаў, гэта найбольш дакладнае вымярэнне, калі-небудзь атрыманае на такой прамежкавай адлегласці ў гісторыі Сусвету. Атрыманыя дадзеныя таксама запаўняюць разрыў паміж раннімі і сучаснымі вымярэннямі і пацвярджаюць, што працэс астуджэння Сусвету адбываецца менавіта так, як прадказвае Стандартная касмалагічная мадэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках