У Беларусі анансавалі карткавы «шатдаўн»
3- 20.11.2025, 11:58
- 13,938
Ён працягнецца пяць гадзін.
Беларускі аператар «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» 22 лістапада на пяць гадзін выключыць карткавую плацёжную сістэму, паведаміў сайт «Белорусы и рынок».
Для зручнасці большасці карыстальнікаў гэта будзе зроблена ўначы — з 00:00 да 05:00. Адключэнне звязана з тым, што на сеткавым абсталяванні цэнтра будуць праводзіцца тэхналагічныя работы.
«У прамежак часу з 00:00 да 05:00 магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных грошай, прыладах самаабслугоўвання, банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні БПЦ.