5 снежня 2025, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты вызначыліся ў НХЛ

Беларускія хакеісты вызначыліся ў НХЛ
Аляксей Пратас

Парадавалі балельшчыкаў Пратас і Шаранговіч.

У чарговым паядынку чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары» Ягора Шаранговіча упэўнена перамог у гасцях «Бафала» — 6:2. У актыве беларуса дзве выніковыя перадачы, і ён дасягнуў адзнакі ў 100 галявых перадач за кар’еру ў НХЛ. У гэтым чэмпіянаце ў Шаранговіча 6 (2+4) ачкоў.

Тым часам «Вашынгтон» на сваёй пляцоўцы адолеў «Эдмантан» — 7:4. Лік на трэцяй хвіліне адкрыў форвард гаспадароў Аляксей Пратас, перарваўшы такім чынам сяміматчавую галявую «засуху». Для нашага суайчынніка гэта 50-ы гол за кар’еру ў НХЛ (49 у «рэгулярцы» і 1 у Кубку Стэнлі). Цяпер у яго актыве 12 (6+6) ачкоў у гэтым сезоне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках