У Беларусі рыхтуюць новыя правілы руху кіроўцаў на АЗС
29- 21.11.2025, 8:45
- 25,970
Пасля істэрыкі Лукашэнкі наконт кавы.
Канцэрн «Белнафтахім» пачне падрыхтоўку прапаноў па ўнясенні змяненняў у ПДР, «накіраваных на ўдасканаленне парадку запраўкі аўтатранспартных сродкаў на АЗС». Пра гэта паведамілі у «Белнафтахіме».
Прадстаўнікі канцэрна на сустрэчы з удзелам начальніка УДАІ МУС Віктара Ротчанкова заявілі, што існуючыя схемы арганізацыі дарожнага руху на АЗС неабходна актуалізаваць з улікам рэкамендацый ДАІ.
— Лічым мэтазгоднай распрацоўку і выкарыстанне тыпавой схемы арганізацыі дарожнага руху на АЗС, — адзначыў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы адзначылі «эфектыўнасць праводзімай сумеснай працы па мінімізацыі чэргаў на АЗС, у тым ліку пры запраўцы аўтатранспарту і каля разліковых кас аператараў пры аплаце аўтамабільнага паліва і набываныя спадарожныя тавары і паслугі грамадскага харчавання».
Нагадаем, 16 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раптоўна абурыўся паводзінамі беларусаў, якія п'юць каву на запраўках, не ад'ехаўшы аўтамабілямі ад калонак, з-за чаго «ніхто праехаць не можа». Ён даручыў МУС «навесці парадак». На станцыях адразу пачалі праходзіць рэйды.
Пазней на электронных экранах бензакалонак з'явіліся напамінкі кіроўцам пра тое, што перад тым, як рабіць пакупкі ў краме на АЗС, варта спачатку запраўіць аўтамабіль палівам і вызваліць калонку.