У польскім Саноку мужчына кінуўся на паліцыянтаў з мачэтэ
3- 21.11.2025, 12:42
- 7,284
Драматычную сцэну запісалі на відэа.
Ён забіў сваю маці, і калі да яго прыехалі паліцыянты, ён кінуўся на іх з мачэтэ. 46-гадовы мужчына параніў двух афіцэраў і пажарнага, быў застрэлены. Гэтыя драматычныя падзеі адбыліся ў Саноку.
Драматычны інцыдэнт адбыўся ў чацвер у адным з населеных пунктаў у раёне Войтова ў польскім Саноку. Каля 10-й гадзіны паліцыянты атрымалі паведамленне пра тое, што мужчына забарыкадаваўся ў кватэры са сваёй 69-гадовай маці і ўключыў датчык газу.

«Было прынята рашэнне прамусова ўвайсці ў кватэру з дапамогай пажарных. Спачатку паліцыянты заўважылі жанчыну, што ляжала на падлозе, а затым з іншага пакоя выскачыў мужчына з прадметам, падобным да мяча або мачэтэ. Ён параніў пажарнага, затым двух паліцыянтаў. Афіцэры выкарысталі сродкі непасрэднага прымусу, у тым ліку газ, але гэта не прынесла чаканых вынікаў, нападнік працягваў атакаваць. Тады паліцыянты адкрылі агонь», — сказаў у эфіры TVN24 Пётр Войтунік, прэс-афіцэр паліцыі Жэшува.


Войтунік падкрэсліў, што мужчына спрабаваў выбіць вострым інструментам пісталет з рукі паліцыянта.

На відэа, знятым адным з мясцовых жыхароў, відаць, як 46-гадовы нападнік ідзе за паліцыянтамі, якія адступаюць, размахвае мачэтэ, і ў гэты момант чуецца стрэл. Рэанімацыя, праведзеная ўжо прысутным на месцы экіпажам хуткай дапамогі, не дала вынікаў.







