Пад Баранавічамі сутыкнуліся дзве фуры
- 21.11.2025, 14:52
- 3,680
Адна перакулілася.
У Баранавіцкім раёне на трасе М-1 адбылося сутыкненне двух грузавікоў, паведамляе тэлеграм-канал «Крэпасць» УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 21 лістапада каля 08:40. Паводле звестак праваахоўнікаў, 24-гадовы вадзіцель грузавіка Dongfeng знаходзіўся ў стомленым стане. Рухаючыся па крайняй правай паласе ў кірунку Брэста, ён урэзаўся ў Scania з паўпрычэпам Schmitz, якая стаяла на абочыне. Фура была вымушана спыніцца з-за тэхнічнай няспраўнасці, месца спынення было абазначана сігнальнымі конусамі.
Ад удару адзін з грузавікоў перакуліўся. Пацярпелых, на шчасце, няма — пашкоджанні атрымалі толькі транспартныя сродкі.