Зяленскі абмеркаваў з генсэкам НАТА Рутэ мірны план ЗША
- 21.11.2025, 21:17
- 2,728
Бакі каардынуюць сумесныя крокі.
Генсэк НАТА Марк Рутэ выказаў украінцам спачуванні ў сувязі з ракетным ударам расійскіх акупантаў па жылых шматпавярхоўках у Цярнопалі і абмеркаваў прапанаваны ЗША Кіеву мірны план.
Пра гэта заявіў 21 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках размовы з генсэкам Альянсу.
«Размаўляў з Генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ. Марк выказаў спачуванні ў сувязі з жахлівай атакой Расіі на Цярнопаль. Загінуў 31 чалавек, сярод іх — шасцёра дзяцей. Пошукава-выратавальныя работы на месцы гэтай трагедыі дагэтуль працягваюцца», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Як адзначыў прэзідэнт Зяленскі, «украінцы больш за ўсіх у свеце хочуць заканчэння гэтай вайны, спынення забойстваў і годнага міру».
«Абмеркавалі наяўныя дыпламатычныя магчымасці і план, прапанаваны амерыканскім бокам. Мы гатовыя працаваць хутка і канструктыўна, каб ён спрацаваў. Каардынуем сумесныя наступныя крокі. Дзякуй за падтрымку!», — падсумаваў кіраўнік украінскай дзяржавы.