5 снежня 2025, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыйнае адкрыццё пра Васіля Цяпінскага

Сенсацыйнае адкрыццё пра Васіля Цяпінскага
Васіль Цяпінскі

Вядомы вобраз — усяго толькі містыфікацыя пачатку XX стагоддзя.

Кожнаму вядомы партрэт Васіля Цяпінскага, апублікаваны ў 1919 годзе Рамуальдам Зямкевічам. Як высветлілася, партрэт насамрэч паказвае французскага архітэктара Філібера Дэлорма і быў апублікаваны ў пасмяротным выданні 1626 года.

Знаходка была зроблена выпадкова архітэктарам і вікіпедыянінам Уладзіславам Чаховічам падчас працы над адным з артыкулаў у Вікіпедыі — з карткі артыкула пра выбітнага французскага архітэктара эпохі Адраджэння Філібера Дэлорма глядзела добра знаёмае аблічча беларускага гуманіста. Артыкул пра знаходку быў апублікаваны ў матэрыялах круглага стала «Краязнаўчы рух на Полаччыне: досвед, дасягненні і магчымасці», — адзначыў тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Даследчык параўнаў кананічны «партрэт Цяпінскага» з выявай французскага архітэктара Філібера Дэлорма, змешчанай у кнізе «Architecture de Philibert de l'Orme», выдадзенай у Парыжы ў 1626 годзе. Падабенства аказалася амаль поўным: ідэнтычныя рысы твару, форма вусоў і барады, поза, маршчыны і нават колькасць гузікаў на адзенні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках