Мінск засыпала снегам
13- 24.11.2025, 13:00
- 9,698
Камунальнікі выйшлі на барацьбу з наступствамі нядзельнага снегападу.
ЖКГ Мінска прыступіла да ліквідацыі наступстваў нядзельнага снегападу. «Точка» даведалася, колькі людзей і тэхнікі задзейнічана.
З самай раніцы ва ўсіх раёнах горада арганізавана праца па ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снегу і іх апрацоўцы супрацьгалалёднымі сродкамі.
«Мы робім усё, каб ваша дарога на працу, вучобу або прагулку была зручнай і бяспечнай!» – заявілі ў ЖКГ.
У ўборцы ўдзельнічаюць 82 адзінкі тэхнікі і 1547 работнікаў. На дарожкі і тратуары высыпана больш за 16 тон пясчана-салявой сумесі.
Спецыялісты папрасілі пешаходаў быць уважлівымі, а аўтаўладальнікаў — не загрувашчваць дваравыя праезды.
Затораў на дарогах таксама не зафіксавана. Грамадскі транспарт ходзіць без затрымак.


