5 снежня 2025, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне масава едуць у Беларусь на святы

7
Расіяне масава едуць у Беларусь на святы

Попыт на гатэлі падскочыў на трэць.

Беларусь стала адным з галоўных фаварытаў расійскіх турыстаў для сустрэчы Новага года. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, браніраванне гатэляў істотна вырасла. На Беларусь прыпадае 35% усіх святочных браніраванняў расіян.

Попыт на гатэлі ў Беларусі ў навагоднія святы ў расійскіх турыстаў вырас на 36%. Асабліва запатрабаваныя сустрэча Новага года ў Мінску і экскурсіі па замках. Таксама ў лік самых папулярных гарадоў, акрамя сталіцы, уваходзяць Гродна, Брэст, Віцебск і Магілёў.

«Краіна лідзіруе па браніраваннях гатэляў сярод усіх замежных накірункаў, яе доля складае 35% усіх браніраванняў, зробленых расіянамі на святы», — прыводзіць такія дадзеныя РСТА.

Найчасцей для падарожжаў у Беларусь на Новы год турысты выбіраюць апартаменты (45%), а таксама гатэлі без зорак (17%). Па 13% прыпадае на гатэлі пяць і тры зоркі, 4% — чатыры зоркі, 2% — на хостэлы і 3% — на гасцявыя дамы, кемпінгі і глэмпінгі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках