У Беларусі прадаюць зеляніну з акупаваных тэрыторый Украіны
1- 24.11.2025, 13:27
- 3,676
У анлайн-дастаўцы яе маскіруюць пад «расійскага вытворцу».
У Беларусі прадаецца зеляніна з акупаванай Расіяй часткі Запарожскай вобласці Украіны. Этыкетка салатнага набору з вёскі Канстанцінаўка з’явілася ў сацсетках, паведамляе «Зеркало».
Як вынікае з этыкеткі, у Беларусі можна купіць зеляніну з вёскі Канстанцінаўка пад акупаваным РФ Мелітопалем на Запарожжы. Яе сабралі на пачатку лістапада, а ўпакавалі ўжо ў нашай краіне.
Прадпрымальніца Юлія Жытнік прадае ў Беларусь у тым ліку і кінзу. Прадукцыю ўпакоўвае кампанія «Зялёная лаўка» з мінскай Лошыцы.
У анлайн-сэрвісах дастаўкі вытворцам можа пазначацца проста «Расія».
Вёска Канстанцінаўка пад Мелітопалем з лютага-сакавіка 2022 года кантралюецца расійскай арміяй.
