5 снежня 2025, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разбірацца з падзежам кароў на Шаркаўшчыне прыслалі спецназ

20
Разбірацца з падзежам кароў на Шаркаўшчыне прыслалі спецназ
ілюстрацыйнае фота

У скрыцці звестак пра падзеж 308 кароў падазраюць дзевяцярых чалавек

Махінацыі з справаздачнасцю выяўлены ў двух сельгасарганізацыях Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

«Службовая асоба, каб пазбегнуць пазбаўлення прэміі і стварыць уражанне паспяховага вядзення спраў, давала незаконныя ўказанні падначаленым работнікам на скрыццё падзежу буйной рагатай жывёлы. У справаздачныя дакументы ўносіліся заведама ілжывыя звесткі», — заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

У скрыцці звестак пра падзеж 308 кароў падазраюць дзевяцярых чалавек. Сума шкоды перавысіла 310 тысяч рублёў. Фігурантам справы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

На відэа МУС відаць, што падазраваных работнікаў сельскай гаспадаркі затрымліваў спецназ або АМАП: сілавікі вылучаюцца спецыфічнай экіпіроўкай.

Шаркаўшчынскі раён — адзін з пяці самых нізкааплатных у Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках