Памёр музыкант гурта ABBA Ян Клінг
- 24.11.2025, 15:16
- 8,252
Падчас працы з культовым гуртом артыст іграў на саксафоне і флейце.
Музыкант шведскага гурта ABBA Ян Клінг памёр ва ўзросце 85 гадоў. Пра гэта паведамляе газета Aftonbladet са спасылкай на ягонага сына Матціяса Клінга.
Падчас працы з культовым гуртом артыст іграў на саксафоне і флейце. У прыватнасці, ён удзельнічаў у працы над альбомамі Super Trouper і The Visitors. Акрамя таго, Клінг запісаў флейтавае ўступленне да папулярнай песні ABBA «Fernando».
«Ён быў схаванай жамчужынай, удзельнічаў у многіх праектах і заўсёды быў захоплены музыкай. Будучы падлеткам, ён вывучыў на памяць усе сола Чарлі Паркера. Ён меў выключны талент», — заявіў Матціяс.