5 снежня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вырашылі перагледзець пералік дазволеных відаў дзейнасці для ІП

1
У Беларусі вырашылі перагледзець пералік дазволеных відаў дзейнасці для ІП

Лукашысты хочуць «скарэктаваць» чатыры кодэксы і 26 законаў.

«Дэпутаты» прынялі ў першым чытанні законапраект, які накіраваны на «рэфармаванне заканадаўства» па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, піша Offece Life.

У дакуменце, у тым ліку, замацаваныя паняцці:

- фізічная асоба, якая ажыццяўляе індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць;

- індывідуальны прадпрымальнік;

- фізічная асоба, якая ажыццяўляе самастойную прафесійную дзейнасць;

- фізічная асоба, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць;

- фізічная асоба, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Прапануюць таксама перагледзець пералік дазволеных відаў дзейнасці для асобных катэгорый прадпрымальнікаў. Так, ІП хочуць выключыць з ліку суб’ектаў, якія маюць права займацца дзейнасцю, звязанай з нарыхтоўкай (закупкай) дзікарослых раслін і/або іх частак, а таксама дзікіх жывёл. Выключэнні — аб’екты палявання і рыбалоўства.

Акрамя таго, плануюць абмежаваць для ІП доступ да генна-інжынернай дзейнасці.

Пры гэтым замацоўваецца магчымасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, аказваць паслугі па выкананні тэхналагічных функцый, неабходных для забеспячэння аказання плацёжных паслуг пастаўшчыком плацёжных паслуг. Рабіць гэта можна на падставе дамовы аўтсорсінгу.

Усяго дакумент прадугледжвае карэкцыю чатырох кодэксаў і 26 законаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках