Якую каву піць падчас дыеты?
3- 25.11.2025, 9:08
- 3,058
Названы напой, які дапамагае трымаць форму.
Чорная кава і эспрэса застаюцца самымі папулярнымі кавовымі напоямі ў свеце, аднак іх склад істотна адрозніваецца. Як паведамляе Verywellhealth, у стандартнай порцыі эспрэса (30 мл) змяшчаецца значна больш кафеіну і поліфенолаў, чым у такім самым аб'ёме чорнай кавы.
Даследаванне паказала: антыаксідантная актыўнасць эспрэса ў два разы вышэй, а яго здольнасць нейтралізаваць свабодныя радыкалы — мацнейшая. Аднак эксперты адзначаюць: параўноўваць напоі варта не толькі па канцэнтрацыі, але і па аб'ёме. Бо чорную каву рэдка п'юць у 30 мл — стандартная порцыя складае каля 240 мл. У такой чашцы змяшчаецца прыкладна 96 мг кафеіну, што пераўзыходзіць паказчыкі эспрэса.
Паводле дадзеных даследавання, у 30 мл чорнай кавы змяшчаецца ўсяго 12 мг кафеіну і 20–40 мг поліфенолаў, тады як эспрэса мае 63 мг кафеіну і 60–90 мг поліфенолаў.
Спецыялісты нагадваюць: большасць дарослых могуць бяспечна спажываць да 400 мг кафеіну на дзень, а падчас цяжарнасці рэкамендуецца не больш за 200 мг. Арганізм хутка засвойвае кафеін у страўнікава-кішачным тракце, і печань амаль не ўдзельнічае ў яго метабалізме.
Такім чынам, эспрэса застаецца канцэнтраваным «ударом» кафеіну і антыаксідантаў, тады як чорная кава ў вялікай порцыі забяспечвае больш высокае агульнае ўтрыманне гэтых рэчываў.