5 снежня 2025, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Пратас увайшоў у дзясятку найлепшых гульцоў НХЛ па паказчыку карыснасці

4
Аляксей Пратас увайшоў у дзясятку найлепшых гульцоў НХЛ па паказчыку карыснасці
Аляксей Пратас

Беларус дзеліць шостую пазіцыю сярод усіх гульцоў лігі.

Беларускі нападнік Аляксей Пратас займае першае месца ў «Вашынгтоне» па паказчыку «плюс-мінус», піша Smartpress.by.

У беларуса «+14» — на адзін бал больш, чым у яго аднаклубнікаў Мэта Роя і Якаба Чычрана.

Калі браць усіх гульцоў НХЛ, то Пратас-старэйшы па паказчыку карыснасці дзеліць разам яшчэ з трыма хакеістамі шостае месца. Ён саступае толькі пяці хакеістам «Каларада» на чале з Натанам Маккінанам, у якога «+23». Дарэчы, па выніках рэгулярнага чэмпіянату-2024/25 Пратас зарабіў «+54» і саступіў толькі Артуры Лехканену з таго ж «Каларада».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках