5 снежня 2025, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы назваў беларусаў сярод народаў-спадкаемцаў Рэчы Паспалітай

3
Прэзідэнт Польшчы назваў беларусаў сярод народаў-спадкаемцаў Рэчы Паспалітай

Кароль Навроцкі таксама згадаў Францыска Скарыну.

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі выступіў з лекцыяй у Карлавым універсітэце ў Празе і назваў беларусаў сярод народаў-спадкаемцаў Рэчы Паспалітай. Таксама ён згадаў Францыска Скарыну — «сімвал вялікай постаці эпохі Адраджэння для беларусаў».

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі наведаў Карлаў універсітэт у Празе 24 лістапада падчас афіцыйнага візіту ў Чэхію і выступіў там з лекцыяй. Запіс апублікавала канцылярыя кіраўніка суседняй дзяржавы, як заўважыў «Белсат».

Сярод іншага Навроцкі заявіў, што палякі — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх народаў:

«Мы былі аднымі з першых, хто перастаў быць проста этнічнай нацыяй... і стаў супольнасцю грамадзян уласнай рэспублікі. Гэтая Рэч Паспалітая была краінай, у якой продкі сучасных палякаў падзялялі прынцып «вольны з вольнымі, роўны з роўнымі» з продкамі сучасных літоўцаў, беларусаў, украінцаў і габрэяў».

Акрамя таго, польскі прэзідэнт згадаў першадрукара Францыска Скарыну, калі казаў пра тое, што «ідэя любой цэнзуры чужая польскай палітычнай культуры». Навроцкі распавёў пра выпадак канца XVI стагоддзя, калі гетман вялікі каронны Ян Замойскі адмовіўся знішчаць кнігі, у якіх цар Іван Жахлівы «быў прадстаўлены ў негатыўным святле»:

«Гэта агульная традыцыя Рэчы Паспалітай і Чэшскай Рэспублікі. Невыпадкова Францыск Скарына, які сёння для беларусаў з’яўляецца сімвалам вялікай постаці эпохі Адраджэння, надрукаваў сваю першую ў свеце Біблію, напісаную кірыліцай на старабеларускай мове, тут, у Празе, у 1517 годзе, а іншыя свае працы — у Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках