5 снежня 2025, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple выпусціць самы дарагі IPhone у гісторыі

4
Apple выпусціць самы дарагі IPhone у гісторыі

Ён будзе складальным.

Новы iPhone Fold акажацца самым дарагім смартфонам Apple. Пра гэта паведамляе партал Investing са спасылкай на аналітыка Артура Ляо.

Спецыяліст прааналізаваў ланцужкі паставак і прадказаў, што ў 2026 годзе Apple прадставіць свой самы дарагі смартфон. Паводле яго ацэнак, будучы складаны iPhone з'явіцца ў продажы па мінімальнай цане 2400 долараў.

Ляо заўважыў, што менавіта такая рознічная цана дазволіць ІТ-гіганту акупіць выдаткі на вытворчасць і атрымаць прыбытак. Пры гэтым аналітык даволі аптымістычна ацэньвае перспектывы прылады, якую ўмоўна называюць iPhone Fold. Артур Ляо лічыць, што прылада зойме 7 працэнтаў рынку, цягам 2026 года кампанія выпусціць 5,4 мільёна гаджэтаў. За ўвесь жыццёвы цыкл Fold разыдзецца накладам 15,4 мільёна адзінкаў.

У матэрыяле гаворыцца, што паводле ранніх ацэнак кошт iPhone Fold павінен быў складаць ад 2000 долараў. Аднак прылада акажацца рэкордна дарагой з-за перадавых кампанентаў. Для параўнання, самым дарагім смартфонам Apple на дадзены момант лічыцца iPhone 17 Pro Max, які каштуе ад 1200 долараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках